Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь 17 января 2006 г. N 2/1195 ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 9 студзеня 2006 г. N 98-З АБ АХОВЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 12 снежня 2005 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 21 снежня 2005 года (в ред. Закона Республики Беларусь от 07.05.2007 N 212-З)
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны i iх азначэннi, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе У гэтым Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх азначэннi: ахова гiсторыка-культурнай спадчыны - сiстэма арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на выяўленне матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, наданне матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, улiк, захаванне, аднаўленне, утрыманне i выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны; гiсторыка-культурная спадчына - сукупнасць найбольш адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, увасобленых у гiсторыка-культурных каштоўнасцях; гiсторыка-культурныя каштоўнасцi - матэрыяльныя аб'екты (матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi) i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека (нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi), якiя маюць адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi i якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; калекцыя - навукова абгрунтаваны збор рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей; камплект - набор рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя маюць агульнае прызначэнне; культурны пласт - пласт зямлi, якi змяшчае рэшткi дзейнасцi чалавека; мемарыяльныя кватэры - нежылыя памяшканнi, звязаныя з важнейшымi гiстарычнымi падзеямi, жыццём выдатных палiтычных, дзяржаўных, ваенных дзеячаў, дзеячаў навукi, лiтаратуры i мастацтва i прызначаныя для ўвекавечання памяцi аб iх, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны
1. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031), гэтага Закона, iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, а таксама мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь. 2. Калi мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора.
Артыкул 3. Прынцыпы i асноўныя напрамкi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
1. Дзяржаўная палiтыка ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны грунтуецца на прынцыпах: 1.1. прызнання гiсторыка-культурнай спадчыны фактарам развiцця дзяржавы; 1.2. адказнасцi дзяржавы за захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны; 1.3. удзелу грамадзян у ахове гiсторыка-культурнай спадчыны. 2. Асноўнымi напрамкамi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны з'яўляюцца: 2.1. выяўленне матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць; 2.2. наданне матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ўлiк гiсторыка-культурных каштоўнасцей; 2.3. захаванне i аднаўленне гiсторыка-культурных каштоўнасцей; 2.4. утрыманне i выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей з улiкам неабходнасцi безумоўнага захавання iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей; 2.5. фiнансаванне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 4. Грамадскiя аб'яднаннi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Грамадскiя аб'яднаннi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны могуць: аказваць дзяржаўным органам садзейнiчанне ў рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны; папулярызаваць гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны; ажыццяўляць грамадскi кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; уносiць у дзяржаўныя органы прапановы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны; садзейнiчаць фармiраванню ў грамадзян патрыятызму, адказнасцi за захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны; ажыццяўляць iншую звязаную з аховай гiсторыка-культурнай спадчыны дзейнасць, не забароненую заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 5. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны
За парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны настае адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 2 ДЗЯРЖАЎНАЕ РЭГУЛЯВАННЕ Ў СФЕРЫ АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Артыкул 6. Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, мясцовымi Саветамi дэпутатаў, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, а таксама iншымi дзяржаўнымi органамi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.
Артыкул 7. Кампетэнцыя Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны: вызначае дзяржаўную палiтыку ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны; уносiць у мiжнародныя арганiзацыi прапановы аб уключэннi гiсторыка-культурных каштоўнасцей у Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай; (в ред. Закона Республики Беларусь от 07.05.2007 N 212-З) ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў гэтай сферы ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь ад 21 лютага 1995 года "О Президенте Республики Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 17, ст. 179; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., N 24, ст. 463), iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 8. Кампетэнцыя Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечвае рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам: зацвярджэння канцэпцый i рэспублiканскiх праграм па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, забеспячэння iх выканання i кантролю за iм; надання матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i пазбаўлення iх такога статусу; устанаўлення парадку вядзення Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь; устанаўлення парадку фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь i парадку азнаямлення з iнфармацыяй, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь; устанаўлення парадку часовага вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей; ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 9. Кампетэнцыя Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь рэалiзуе дзяржаўную палiтыку ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам: падрыхтоўкi прапаноў па асноўных напрамках дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны; распрацоўкi, прыняцця (выдання) у межах сваёй кампетэнцыi актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны; арганiзацыi кантролю за выкананнем гэтага Закона, у тым лiку за ўтрыманнем i выкарыстаннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей; каардынацыi дзейнасцi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання; арганiзацыi i садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны; вядзення Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь; забеспячэння фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь; аказання юрыдычным i фiзiчным асобам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, арганiзацыйнай, метадычнай i iншай дапамогi па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны; выдачы юрыдычным i фiзiчным асобам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, абавязковых для выканання пiсьмовых прадпiсанняў у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны; удзелу ў мiжнародных праграмах па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны; удзелу ў дзейнасцi па вяртанню ў Рэспублiку Беларусь гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя апынулiся за яе межамi; выдачы пiсьмовага дазволу на часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ажыццяўлення кантролю за выкананнем умоў iх часовага вывазу; папулярызацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей; ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 10. Кампетэнцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў i мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
1. Мясцовыя Саветы дэпутатаў удзельнiчаюць у рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам: 1.1. зацвярджэння рэгiянальных праграм па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i кантролю за iх выкананнем; 1.2. садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па захаванню i аднаўленню гiсторыка-культурных каштоўнасцей; 1.3. садзейнiчання грамадскiм аб'яднанням у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны; 1.4. папулярызацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей; 1.5. ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. 2. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ўдзельнiчаюць у рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам: 2.1. распрацоўкi рэгiянальных праграм па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i забеспячэння iх выканання; 2.2. арганiзацыi i садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па выяўленню матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, iх вылучэнню для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; 2.3. арганiзацыi i садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па захаванню i аднаўленню гiсторыка-культурных каштоўнасцей; 2.4. правядзення ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей i забеспячэння кантролю за iх утрыманнем i выкарыстаннем; 2.5. аказання садзейнiчання грамадскiм аб'яднанням у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны; 2.6. заахвочвання грамадзян, якiя пражываюць на адпаведнай тэрыторыi, да ўдзелу ў ахове гiсторыка-культурнай спадчыны; 2.7. папулярызацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей; 2.8. ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 11. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь
1. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Навукова-метадычная рада) ажыццяўляе навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны. 2. Навукова-метадычная рада ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны: 2.1. прымае рашэннi аб неабходнасцi надання матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу; 2.2. прымае рашэннi аб неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да пэўнай катэгорыi або аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi; 2.3. адабрае або не адабрае навукова-праектную дакументацыю на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей; 2.4. выдае заключэннi аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях; 2.5. выдае заключэннi аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку страты iмi iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; 2.6. выдае заключэннi аб поўным вывучэннi помнiкаў археалогii; 2.7. выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. 3. Палажэнне аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь i яе склад зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. 4. Дзейнасць Навукова-метадычнай рады ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на ўтрыманне Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 3 ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI
Артыкул 12. Вiды гiсторыка-культурных каштоўнасцей. Комплексныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя вiды: 1.1. матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, матэрыяльнае ўвасабленне якiх складае iх змест; 1.2. нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, матэрыяльнае ўвасабленне якiх не аказвае iстотнага ўплыву на iх змест. 2. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi могуць з'яўляцца комплекснымi матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, калi: 2.1. два i больш матэрыяльныя аб'екты сабраны разам па пэўных прыкметах i (або) размешчаны побач (пры гэтым у склад комплекснай нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi як асобны кампанент можа быць уключана навакольнае асяроддзе); 2.2. два i больш матэрыяльныя аб'екты аб'яднаны агульнымi прыкметамi i размешчаны ў розных месцах. 3. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi могуць з'яўляцца комплекснымi нематэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, калi iх змест выяўляецца праз абрады, фальклор (вусную народную творчасць), у склад якiх уваходзяць розныя па свайму характару дзеяннi (танцы, песнi, iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека). Увасобленыя нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, як правiла, з'яўляюцца комплекснымi нематэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi.
Артыкул 13. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
1. Да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца: 1.1. дакументальныя помнiкi - акты дзяржаўных органаў, iншыя пiсьмовыя i графiчныя дакументы, кiнафотадакументы i гуказапiсы, старажытныя i iншыя рукапiсы i архiвы, рэдкiя друкаваныя выданнi; 1.2. запаветныя мясцiны - тапаграфiчна акрэсленыя зоны або ландшафты, створаныя чалавекам цi чалавекам i прыродай; 1.3. помнiкi археалогii - умацаваныя пасяленнi (старажытныя гарады, гарадзiшчы, замкi), неўмацаваныя пасяленнi (старажытныя стаянкi, паселiшчы, асобнае жыллё); курганныя i грунтавыя могiльнiкi, асобныя пахаваннi, некропалi, маўзалеi i iншыя пахаваннi; старажытныя збудаваннi i iншыя аб'екты гаспадарчага i вытворчага прызначэння; фартыфiкацыйныя збудаваннi; культавыя збудаваннi (храмы, манастыры, свяцiлiшчы, месцы спраўляння абрадаў, каменныя крыжы, культавыя камянi, каменныя статуi, абелiскi); iнфраструктура сухапутных, водных i водна-волакавых шляхоў; манетныя i рэчавыя скарбы; культурны пласт, у тым лiку ўсе рухомыя i нерухомыя матэрыяльныя аб'екты, якiя змяшчаюцца ў iм, а таксама на дне прыродных i штучных вадаёмаў; 1.4. помнiкi архiтэктуры - будынкi, збудаваннi i iншыя аб'екты гаспадарчага, вытворчага, ваеннага або культавага прызначэння, асобныя цi аб'яднаныя ў комплексы i ансамблi (разам з навакольным асяроддзем), аб'екты народнага дойлiдства, а таксама звязаныя з указанымi аб'ектамi творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва; 1.5. помнiкi гiсторыi - будынкi, збудаваннi, а таксама мемарыяльныя кватэры i iншыя аб'екты, звязаныя з важнейшымi гiстарычнымi падзеямi, развiццём грамадства i дзяржавы, мiжнароднымi адносiнамi, з развiццём навукi i тэхнiкi, культуры i быту, з жыццём выдатных палiтычных, дзяржаўных, ваенных дзеячаў, дзеячаў навукi, лiтаратуры i мастацтва; 1.6. помнiкi горадабудаўнiцтва - забудова, планiровачная структура або фрагменты населеных пунктаў (разам з навакольным асяроддзем, у тым лiку культурным пластом). Помнiкi горадабудаўнiцтва, як правiла, з'яўляюцца комплекснымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi; 1.7. помнiкi мастацтва - творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога i iншых вiдаў мастацтва. 2. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на: 2.1. нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх у прасторы патрабуе ажыццяўлення iнжынерных мерапрыемстваў i вядзе да частковай або поўнай страты iмi iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей; 2.2. рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх у прасторы не звязана са змяненнем iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.
Артыкул 14. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
1. Да нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца звычаi, традыцыi, абрады, фальклор (вусная народная творчасць), мова, яе дыялекты, змест геральдычных, тапанiмiчных аб'ектаў i твораў народнага мастацтва (народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека. 2. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на: 2.1. фiксаваныя нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя могуць быць поўнасцю зафiксаваны i не залежаць ад iх стваральнiкаў; 2.2. увасобленыя нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, змест або адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх поўнасцю цi часткова страчваюцца са знiкненнем iх стваральнiкаў, носьбiтаў або змяненнем умоў iх iснавання.
Артыкул 15. Эталон фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
1. Поўная, дакладная i якасная фiксацыя нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi графiчнымi i тэхнiчнымi сродкамi зацвярджаецца ў якасцi эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. 2. У выпадку выяўлення больш поўнай, дакладнай i якаснай фiксацыi нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь мае права прызнаць раней прыняты эталон фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi несапраўдным i зацвердзiць у якасцi эталона нававыяўленую яе фiксацыю. 3. Эталоны фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей падлягаюць ахове, як i рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi.
Артыкул 16. Катэгорыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на адпаведныя катэгорыi ў залежнасцi ад iх гiсторыка-культурнай значнасцi. Катэгорыя гiсторыка-культурным каштоўнасцям надаецца i пры неабходнасцi змяняецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на падставе рашэнняў Навукова-метадычнай рады аб неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да пэўнай катэгорыi i аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi. Катэгорыi, нададзеныя гiсторыка-культурным каштоўнасцям, указваюцца ў Дзяржаўным спiсе гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь. 2. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi: 2.1. катэгорыя "0" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя ўключаны або прапанаваны для ўключэння ва ўстаноўленым парадку ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, што знаходзiцца пад пагрозай; (в ред. Закона Республики Беларусь от 07.05.2007 N 212-З) 2.2. катэгорыя "1" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх маюць мiжнародную значнасць; 2.3. катэгорыя "2" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх маюць нацыянальную значнасць; 2.4. катэгорыя "3" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх маюць значнасць для асобных рэгiёнаў Рэспублiкi Беларусь. 3. Матэрыяльныя аб'екты, якiя ўваходзяць у склад комплексных матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, але якiм асобна не нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, лiчацца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi без катэгорыi. 4. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi: 4.1. катэгорыя "А" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, поўная аўтэнтычнасць i дакладнасць якiх безумоўныя i нязменныя; 4.2. катэгорыя "Б" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя поўнасцю або часткова адноўлены (зафiксаваны) на другасным матэрыяле цi адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх аб'ектыўна з часам могуць змяняцца. Случайные статьи:
- Проектирование подвалов. Технические подполья.
- Техническое обслуживание и ремонт окон, дверей и световых фонарей.
- Организация текущего ремонта
- Этический Кодекс Голландской ассоциации профессиональных реставраторов (VeRes)
- Требования к зданиям и их классификация
- Вопросы по датировке
- Типовые структуры эксплуатационной организации
- МЕТОДЫ И ПРИЕМЫ ЛАБОРАТОРНЫХ ИССЛЕДОВАНИЙ
- Классические ордерные системы
- Маркировка ворот
|